Мэты стратэгічна-вайсковай дзейнасці Беларусі засяроджаныя на двух накірунках, кажа палітолаг Павал Усаў.
-Перш за ўсё, гэта стварэнне пашыранай напружанасці на межах з Украінай. З гэтым звязаны пагрозы нанясення ўдараў з тэрыторыі Беларусі па Украіне. Таксама канцэнтрацыя вайсковых сілаў на паўднёвых межах і стварэнне паўднёвага вайсковага каманадавання. Яно сведчыць пра сур’ёзнасць намераў Лукашэнкі, калі не атакаваць Украіну, то ствараць небяспеку на мяжы з ёй, тым самым адцягваючы і ўвагу, і рэсурсы ўкраінскага войска.
Польшчу і Літву Расія разглядае як першыя варожыя краіны, а роля Беларусі тут ключавая: ад размяшчэння ядзернай зброі, так і інтэграваных вайсковых тактычных адзінак, якія маглі б дзейнічаць правакацыйна на межах з Літвой і Польшчай, каб стварыць яшчэ адну зону небяспекі і нестабільнасці.
Павал Усаў кажа, што нельга забываць і пра ўнутраную сітуацыю. Падобная вайсковая дзейнасць заўсёды спрыяе пашыранаму кантролю.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав