Беларуская Служба

П. Усаў: Віншаванні Украіне - вяршыня крывадушша

24.08.2022 15:21
24 лютага – Дзень незалежнасці Украіны. Віншаванні гучаць з усіх бакоў. Павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка.
Аўдыё
  • П. Усаў: Віншаванні Украіне - вяршыня крывадушша
Павал Усаўradyjo.net

Ён «перакананы, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы фундамент шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін, а Беларусь і ў далейшым будзе выступаць за захаванне згоды і развіццё дружалюбных і ўзаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях».

Лукашэнка пажадаў украінцам «мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця».

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта вяршыня крывадушша. 

-Па-рознаму можна ацэньваць паводзіны Лукашэнкі. Але з большага - гэта своеасаблівы тролінг, паколькі нічога маральнага і добразычлівага ў ягоных паводзінах няма. У кантэксце вайны, якой ён з’яўляецца саўдзельнікам, казаць такія словы – гэта вяршыня крывадушша. Хутчэй за ўсё, гэта спроба маніпуляцыі: што вайна вядзецца не з украінскім народам, а з фашыстамі, якія нібыта захапілі ва Украіне ўладу Расія і Беларусь намагаюцца вызваліць Украіну ад НАТАўцаў. Толькі выключна ў такім кантэксце можна ацэньваць словы Лукашэнкі. Гэта не паказчык цвярозага сэнсу, якога быць не можа.

Слухайце далучаны гукавы файл. У ім палітолаг гаворыць пра ваенна-патрыятычнае выхаванне ў школах і адказвае на пытанне, ці варта спыніць выдачу турыстычных візаў расіянам.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Уладзімір Зяленскі: За гэтыя шэсць месяцаў мы памянялі гісторыю, свет і сябе

24.08.2022 14:18
Сёння Украіна адзначае Дзень незалежнасці.