Беларуская Служба

П. Усаў: Скандал з ЧКБ - гэта прафанацыя палітычнай дзейнасці

23.11.2022 15:21
Інфарматарам Чорнай кнігі Беларусі прапануецца паклапаціцца пра сваю бяспеку і з’ехаць з краіны.
Аўдыё
  • П. Усаў: Скандал з ЧКБ - гэта прафанацыя палітычнай дзейнасці
Павал Усаўradyjo.net

Незалежныя СМІ пішуць, што ў руках беларускіх службаў могуць быць дадзеныя нават больш за 10 тысяч чалавек.

Гэта гісторыя, якая, па-першае, ставіць у небяспеку тысячы людзей, па-другое, падрывае давер да апазіцыйных і незалежных структур.

Палітолаг Павал Усаў лічыць, што гэта сведчанне слабай, несістэмнай і безадказнай арганізацыі ўнутры офіса Святланы Ціханоўскай.

- Чорная кніга Беларусі пасля пратэстаў стала візітоўкай дзейнасці апазіцыйных структур. Людзі, якія дасылалі туды інфармацыю, мелі да яе вялікі давер. Гэта былі людзі, якія працавалі ў закрытых сістэмах. Яна дасылалі дадзеныя сілавікоў, якія дзейнічалі ў рэпрэсіях. Факт, што ў кіраванні сістэмай, якой вельмі баяліся беларускія спецслужбы, праніклі людзі сістэмы, сведчыць пра злачынную халатнасць і сур’ёзную праблему, якую трэба даследаваць, але яна была замеценая пад дыванік, у тым ліку офісам Ціханоўскай. Там пачалі казаць, што не маюць да гэтага ніякага дачынення. Рэкамендаваць людзям, якія давалі інфармацыю, з’язджаць, гэта такая прафанацыя палітычнай дзейнасці, што ў людзей апусцяцца рукі і давер да Ціханоўскай і яе атачэння ў бліжэйшым часе будзе нулявы.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Рэпрэсіі становяцца мацнейшыя, бо рэжым стаў таталітарным

16.11.2022 12:31
Рэпрэсіі ў Беларусі не толькі не спыняюцца, але яшчэ больш узмацняюцца. Чаму?