Беларуская Служба

П. Усаў: Прызначэнне Алейніка сведчыць пра пэўныя тэндэнцыі ў дзяржаве

14.12.2022 15:21
Аўдыё
  • П. Усаў: Прызначэнне Алейніка сведчыць пра пэўныя тэндэнцыі ў дзяржаве
Павал Усаў.

Хоць канкрэтная асоба на пасадзе МЗС Беларусі не мае вялікага значэння, бо ў краіне кіруе адзін чалавек, то ўсё ж прызначэнне Алейніка можа сведчыць пра нейкія агульныя тэндэнцыі ў дзяржаве і палітычных элітах, перакананы палітолаг Павал Усаў.

-Сыходзячы са спекуляцый, звязаных са смерцю Макея, і тым, што гэта Масква будзе вызначаць асобу на яго месца, то пра Алейніка наўрад ці можна сказаць, што ён чалавек Масквы. Больш за 25 год ён працаваў за мяжой, у ААН, у Гаазе, больш звязаны з заходняй культурай. Гледзячы на яго біяграфію Алейніка можна акрэсліць як заходніка.

Другі момант. Прызначаючы кадравіка МЗС Лукашэнка не захацеў мяняць статус міністэрства, знішчыць знешнепалітычны кірунак. Нягледзячы на тое, што Алейнік пасля 20-га году застаўся ў МЗС, то ён усё ж больш кадравы работнік, бюракрат. Ён ніколі голасна не выказваўся пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі, як той жа Макей. Магчыма, статус МЗС як паўнавартаснага міністэрства захаваецца. Адно, што можна сказаць, у адрозненні ад Макея, якія лічыўся ўплывовай фігурай, то Алейнік такім не з’яўляецца. Ён не зможа ўплываць ці ствараць парадыгму ўнутранай палітыкі, як Макей. Алейнік не валодае такімі ўплывамі і досведам. То бок міністэрства і ён будуць сканцэнтраваны на знешніх працэсах, яно будзе адарвана ад падзей у Беларусі.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: У Беларусі ідзе маральная і псіхалагічная падрыхоўка грамадства да нейкіх ваенных дзеянняў

07.12.2022 12:54
На тэрыторыі Беларусі 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. На мінулым тыдні ў Мінск прыязджаў міністр абароны РФ Сяргей Шойгу.