Беларуская Служба

П. Усаў: Пазіцыя Літвы адносна беларусаў – варожая і шкодная

22.03.2023 16:12
Палітолаг адзначае, што логіку ў інсцыніроўцы ліквідацыі нібыта замежнага тэрарыста ў Гродне цяжка адшукаць. 
Аўдыё
  • П. Усаў: Пазіцыя Літвы адносна беларусаў – варожая і шкодная
Павал УсаўFoto: .

Палітолаг Павал Усаў адзначае, што логіку ў інсцыніроўцы ліквідацыі нібыта замежнага тэрарыста ў Гродне цяжка адшукаць. Гэта, аднак, можа азначаць чарговае пагаршэнне з краінамі суседкамі, а нават прадвяшчаць закрыццё межаў.

алі сыходзіць з таго, што гэта інсцыніроўка, то ўзнікае пытанне для чаго яна была зроблена і да чаго можа прывесці. З аднаго боку, гэта можа быць працяг шуму вакол атакі на расійскі самалёт А-50, у выніку якога таксама тэатральна затрымалі «тэрарыстаў», і каб паказаць, што ўлады маюць дачыненне з сур’ёзным ворагам, улады спрабуюць прадэманстраваць актыўнасць службаў. У выніку павысіць узровень псіхозу і тэрырору. Другой прычынай можа стаць значнае змяненне дачыненняў з Польшчай і Літвой. Гэтымі краінамі ўводзяцца абмежаванні па перавозках. Лукашэнка можа дзейнічаць на апераджэнне, сыходзячы са сваёй уласнай логікі. Паказваць, што Захад прысылае тэрарыстаў, а ён можа зачыніць межы на выезд і ўезд для сваіх грамадзян. То бок зрабіць прэтэкст для такога рашэння. Іншай логікі ў гэтых падзеях я не бачу.

Сейм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект, у якім уводзяцца сур’ёзныя абмежаванні на выдачу візаў і відаў на жыхарства для беларусаў. Палітолаг гаворыць, што гэта варожы крок.

-Такія ініцыятывы – варожыя да беларусаў, паколькі ставяць беларускае грамадства ў адзін шэраг з Расіяй, краінай агрэсарам і акупантам. Гэта спрыяе распаўсюджванню варожага стаўленне да беларусаў з боку літоўцаў на нізавым узроўні. Гэта падмацоўвае негатыўнае стаўленне. Пра цяжкасці на бытавым узроўні я ўжо не кажу. Такія захады цалкам на руку Лукашэнку, цалкам адпавядаюць імперскім інтарэсам Расіі, бо гэта ўзбуджае пэўную негатыўную рэакцыю ў беларускім грамадстве. Няма ніякіх ні палітычных, ні геапалітычных, гуманітарных падставаў так ставіцца да беларусаў. Гэта аргумент на карысць расійскай палітыкі ў Беларусі, паколькі пашырае магчымасць інфармацыйных уплываў і псіхалагічнага ўплыву.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Рэпрэсіі закрануць каля мільёна чалавек

15.03.2023 16:24
Палітолаг Павал Усаў кажа, што ў цяперашні час ідзе апошні этап рэпрэсій пасля 2020 году, хоць гэта неаптымістычная навіна.