Беларуская Служба

П. Усаў: На парад Лукашэнка прыехаў у якасці васала

10.05.2023 15:24
На парадзе ў Маскве Аляксандр Лукашэнка выглядаў блага, хутчэй за ўсё, па прычыне кепскага здароўя не змог прайсці пешшу, каб ускласці кветкі.
Аўдыё
  • П. Усаў: На парад Лукашэнка прыехаў у якасці васала
Павал Усаў.

 Пра тое, што там магло здарыцца, можна толькі спекуляваць, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Аднак пэўна, што Лукашэнка быў вымушаны паехаць у якасці васала, каб аддаць Пуціну гонар:

-Для Пуціна была важнай прысутнасць хоць каго з навакольнага свету. Калі б на «парадзе» не было нікога, ці быў бы толькі Лукашэнка і Пуцін, то гэта быў бы сорам для Расіі. Уся сітуацыя выглядала даволі сімвалічна: Лукашэнка не ў стане прайсці сваімі нагамі па таму, што ён лічыць сімвалам улады – Крэмль, Чырвоны пляц. Гэта, канешне, узбударажыла грамадскую думку, што напэўна Лукашэнку не даспадобы, бо ён вельмі не любіць размоваў пра сваё здароўе. Гэта таксама мае значэнне для сістэмы і грамадства, што сітуацыя ў любы момант можа змяніцца, неабходна да гэтага быць падрыхтаваным.

Павал Усаў кажа, што сам парад – гэта паказчык ідэалагічнага і палітычнага банкроцтва рэжыму Пуціна.

У сваю чаргу 9 траўня КДБ Беларусі заявіў пра прадухіленне тэрактаў, якія рыхтаваліся з тэрыторыі Украіны.

-Па-першае, неабходна трымаць насельніцтва ў страху і ва ўнутраным псіхозе. Такія ўкіды і правакацыі – гэта элемент унутранага застрашэння, павелічэння псіхозу і істэрыі сярод насельніцтва. Па-другое, неабходна падтрымліваць псіхоз вайны, такую мілітарысцкую ўнутраную мабілізацыю насельнітва, рыхтуючы яго ўвесь час да вайны, бо нельга выключаць, што Беларусь зноў у якім-небудзь выглядзе будзе ўцягнутая ў вайну. Таму насельніцтва ўвесь час трэба рыхтаваць да вайны, выпрацоўваць вобраз Украіны як ворага, як краіны тэрарыста, які пагражае Беларусі. Трэба ўбіваць у галовы людзей гэты вобраз, а дзеянні прапаганды прынамсі на частку грамадства застаюцца даволі эфектыўныя. Таму ўлады дзейнічаюць у атмасферы ўнутранай і знешняй вайны. І, магчыма, з практычнай рэалізацыяй, – гаворыць палітолаг.

ав

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Галасаванне над рэзалюцыяй ААН паказвае напрамак змен

04.05.2023 07:58
У ААН на днях прынялі рэзалюцыю з моцнай крытыкай Расіі.