Беларуская Служба

Павал Усаў: Сітуацыя з пашпартамі - гэта працяг палітыкі чыстак

06.09.2023 13:21
Першыя сігналы, што можа пачацца праблема, паявіліся ў 2021 годзе, калі рэжым загаварыў пра пазбаўленне грамадзянства асабліва актыўных «збеглых».
Аўдыё
  • Павал Усаў: Сітуацыя з пашпартамі - гэта працяг палітыкі чыстак
Павал Усаў.

Цяпер улады Беларусі знайшлі механізм, як фармальна пакінуць людзей без грамадзянства, гаворыць палітолаг Павал Усаў, каментуючы забарону выдачы пашпартоў у дыпламатычных пляцоўках:

-Гэта далейшая кансалідацыя сістэмы і працяг палітыкі чыстак. Тыя, хто з’ехаў, успрымаюцца ўладамі як ворагі. Гэта азначае, што яны павінны быць пазбаўленыя не толькі дакументаў, але і грамадзянства. На гэта і скіраваны ўказ Лукашэнкі, а працу ў гэтым напрамку ўлады пачалі праводзіць з 2021 году. Яны тады ўжо казалі, што будуць пазбаўляць грамадзянства. Думаю, што Лукашэнка і яго атачэнне знайшлі фармальны механізм пазбаўлення грамадзянства праз тое, што людзям не будуць выдавацца пашпарты. Гэта будзе дэлегалізацыя беларусаў, які знаходзяцца ў замежжы. Гэта таксама сігнал, што тыя, каму няма чаго баяцца, могуць гэта зрабіць у Беларусі. Гэта робіцца для таго, каб паставіць дадатковыя фільтры. Думаю, гэта не апошні крок. Да гэтага трэба прызвычаіцца да такіх рашэнняў, да прэсінгу. Ціск будзе павялічвацца да моманту, пакуль беларусы па дакументах перастануць быць беларусамі.

У Беларусі працягваецца барацьба не толькі з сучаснасцю, але і мінулым, кажа Павал Усаў, каментуючы выдаленне са школьнай праграмы «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Гэта заўсёды было характэрна таталітарным рэжымам, кажа ён.

Поўная размова – у далучаным гукавым файле. Слухайце аўдыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Выстаўляць ультыматум Лукашэнку – бессэнсоўна, гэта не ён прымае рашэнне

30.08.2023 14:16
Польшча гатова адкрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі Аляксандр Лукашэнка пойдзе на саступкі.