Беларуская Служба

«Мы ўмеем выкарыстоўваць ядзерную зброю»

18.09.2023 10:45
Перасцярог супернікаў намеснік сакратара Савета бяспекі Беларусь Павал Муравейка.
K
Kомплексы «Іскандэр» Автор: Vitaly V. Kuzmin - http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016-Demonstration/, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52213502

Беларусь гатовая выкарыстоўваць ядзерную зброю для абароны, заявіў намеснік сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Павал Муравейка, у эфіры Беларускага дзяржаўнага тэлебачання. Ён заявіў, што беларускія вайскоўцы прайшлі ў Расіі цэлы комплекс трэніровак па ўжыванні ядзернай зброі ў сувязі з ейным размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі. Муравейка таксама заклікаў супернікаў Беларусі, каб лепш не «правяралі на практыцы, ці ўмеюць беларусы карыстацца ядзернай зброяй».

«Нам хапае духу, волі і гатоўнасці абараняць сваю краіну ўсімі сродкамі, калі спатрэбіцца», – рэзюмаваў беларускі палітык.

Выданне Do Rzeczy нагадвае, што нядаўна Расія паставіла ў Беларусь першыя ядзерныя боегалоўкі.
У канцы жніўня кіраўнік вайсковай выведкі Украіны Кірыл Буданаў, пераконваў, што хоць беларусы прайшлі шырокамаштабныя трэніроўкі з выкарыстаннем ядзерных трэнажораў сістэмы «Іскандэр», то па іх выніках, Беларусь абсалютна не гатовая да прымянення ядзернай зброі, што адзначылі таксама ў Мінабароны Расіі.

Паводле кіраўніка ўкраінскай выведкі, размяшчэнне расійскіх ядзерных боегаловак у Беларусі з’яўляецца, перш за ўсё, стрымліваючым фактарам і спосабам на «павышэнне стаўкі» ў спрэчцы з Захадам і НАТА.

Пра рашэнне размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка. Тады ён анансаваў будаўніцтва ў суседняй краіне спецыяльных складоў для яе захоўвання, а таксама прыстасаванне дзесяці самалётаў ВПС Беларусі для перавозкі ракет «Іскандэр».

Паводле ацэнак экспертаў, Масква мае каля 2 тысяч ядзерных боегаловак, якія могуць быць дастаўлены і выкарыстаны на полі бою. Некаторыя ваенныя аналітыкі мяркуюць, што існуе сур'ёзная небяспека, што Расія выкарыстае ядзерную зброю, калі пачне рашуча прайграваць вайну або калі Украіна будзе набліжацца да вяртання Крыма.

аз