У Літве лічаць, што масавая міграцыя беларусаў у гэтую краіну можа прывесці да фармавання пятай калоны. Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Žinių radijas» заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Фрэдэрыкас Янсанас.
Прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ зноў жа не выключыла абмежавання патоку беларусаў у Літву. Гаворачы пра новыя магчымыя абмежаванні па ўездзе для беларусаў, яна сказала, што «трэба знайсці баланс паміж перакананасцю ў тым, што мы не хочам змешваць беларусаў з Лукашэнкам, а неабходнасцю ацэньваць рызыкі».
Палітолаг Павал Усаў тлумачыць, чаму краінам Захаду неабходна размяжоўваць рэжым і народ:
-Рэжым Лукашэнкі – гэта, па сутнасці, новы таталітарны рэжым, які знішчыў усе правы і свабоды. У Беларусі знаходзіцца пяць тысяч зняволеных па палітычных прычынах. Калі мы не раздзяляем рэжым ад людзей, то мы не павінны прызнаваць іх палітвязнямі, бо яны «звязаныя» з рэжымам? Такія заявы безумоўна былі б абсурдныя. Многія людзі галасавалі супраць. Нават калі мы возьмем традыцыйную апазіцыйную базу, то гэта каля 1 мільёна. То бок прыкладна 20% электарату. Ці іх таксама не аддзяляць ад рэжыму? У такім выпадку, калі Беларусь была выкарыстана як трамплін у агрэсіі супраць Украіне, то называйце беларусаў рускімі? Тады скажам, што Беларусь – гэта частка Расіі, губерня, як казаў Наўседа. Гэта прымітыўнае бачанне. Гэта ўзровень вулічнага разумення сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне. Гэтага не толькі нельга рабіць, гэта нават небяспечна.
Палітолаг выказвае здагадку, што сітуацыя памяняецца пасля надыходзячых выбараў у выпадку, калі да ўлады прыйдзе цяперашняя апазіцыя.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.