Беларуская Служба

Павал Усаў: Адзіны ўплыў на дыяспару – ізаляцыя і забарона ўдзелу ў палітычных працэсах

12.06.2024 17:06
У Беларусі распрацавалі канцэпцыю лічбавізацыі выбарчага працэсу.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Адзіны ўплыў на дыяспару – ізаляцыя і забарона ўдзелу ў палітычных працэсах
Павал Усаў.

 ЦВК патлумачыла, што анлайн-галасавання для беларусаў замежжа не прадугледжана. Пасля 2020 году ўлады паслядоўна не даюць дыяспарам магчымасці галасаваць.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што ва ўмовах унутранага тэрору візуалізаваць пратэст у краіне вельмі цяжка, а за мяжой гэта зрабіць вельмі лёгка:

-2020 год паказаў, што беларуская дыяспара у сваёй значнай большасці антысістэмнаяантылукашэнкаўская. Ва ўмовах тэрору візуалізаваць пратэст ці непрыняцце вынікаў вельмі цяжка, а за мяжой гэта зрабіць вельмі лёгка. З удзелу, нават фармальнага, вельмі проста зрабіць хаця б палітычны івэнт. Калі ў такім івэнце паўдзельнічае 50 тысяч чалавек, гэта будзе яшчэ адна нагода паказаць, што беларусы супраць сістэмы. Акрамя таго, прэзідэнцкія выбары яны больш мабілізацыйныя. Тут больш энергіі і актыўнасці. Такая падзея стрэсавая для сістэмы, нават у сённяшніх умовах. Гэта дадатковая форма для мабілізацыі апазіцыі за мяжой. Уплываць на дыяспару сістэма ніяк не можа. Адзіны ўплыў на яе – ізаляцыя і забарона ўдзелу ў палітычных працэсах, як гэта было зроблена падчас рэферэндуму і выбараў 2024 году. Улады не хочуць візуалізацыі таго, колькі беларусаў супраць сістэмы. Галоўная мэта – захаваць вонкавую стэрыльнасць.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка