Беларуская Служба

Павел Усаў: Увязванне ў вайну супраць Украіны — гэта самагубства для рэжыму Лукашэнкі. У Мінску гэта разумеюць 

09.10.2024 15:56
Ці рыхтуецца рэжым Лукашэнкі да вайны? Адказвае палітолаг Павел Усаў.
Аўдыё
  • Павел Усаў: Увязванне ў вайну супраць Украіны — гэта самагубства для рэжыму Лукашэнкі. У Мінску гэта разумеюць 
Павал Усаў.

МУС Беларусі стварыла з ветэранаў сілавых структур стварыла 22 добраахвотніцкія атрады для «абароны тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», адначасова Рада бяспекі ўводзіць новы парадак прызыву на зборы рэзервістаў-ветэранаў сілавых ведамстваў. Ад цяпер гэта можа адбыцца нават на працягу дня, абмінаючы працэдуры ваенных камісарыятаў.

Ці рыхтуецца рэжым Лукашэнкі да вайны? Адказвае палітолаг Павел Усаў:

— Тут пытанне ў тым, ці Лукашэнка рыхтуецца да вайны з Украінай, ці ён рыхтуецца да магчымых пагроз для яго ўлады з боку Украіны. Гэта два розныя падыходы. Увязванне ў вайну супраць Украіны - гэта самагубства. Нягледзячы на антыўкраінскую, антызаходнюю рыторыку прапаганды, асабіста Лукашэнка нават не бярэ пад увагу аднабаковы пачатак вайны супраць Украіны. Падобны сцэнарый азначае катастрофу для яго ўлады і палітычнай сістэмы, дыктатар асабіста, ягоны генералітэт выдатна гэта разумеюць. Нядаўнія выказванні аднаго з дэпутаў Вярхоўнай Рады Украіны аб тым, што Кіеў мае перанесці вайну на тэрыторыю Беларусі маюць характар мадэлявання сітуацыі. Падобныя мадэлі натхнёныя паспяховай аперацыяй УС Украіны ў Курскай вобласці. (...)

Пра магчымасць маштабных зачыстак перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2025 годзе, а таксама пра тое, ці атрымаў Лукашэнка ад Масквы ярлык на ўрадаванне, слухайце ў далучаным гукавым файле! 

эж


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка