Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у інтэрв'ю французскай прэсе, што Парыж будзе старацца атрымаць еўрапейскія кантракты на пастаўкі ўзбраення. Французская прапанова будзе накіраваная перш за ўсё краінам, якія цяпер купляюць амерыканскую зброю, паведамляе Польскае агенцтва друку.
Макрон сказаў, што дзяржавам, якія купляюць зенітныя сістэмы Patriot, Парыж можа запрапанаваць французска-італьянскія комплексы SAMP/T, а краінам, якія набываюць знішчальнікі F-35, самалёты Rafale.
Макрон адзначыў, з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Францыя дасягнула велізарнага прагрэсу ў галіне ВПК.
«У 2021 годзе мы вырабілі 10 САУ Caeser, а ў гэтым годзе выпусцім 82», - нагадаў ён.
Кіраўнік Францыі таксама сказаў, што не выключае прадастаўлення Кіеву дадатковых знішчальнікаў Mirage 2000. У пачатку сакавіка французскія самалёты ўпершыню перахапілі расійскія ракеты.
Эманюэль Макрон зазначыў, што рашэнне аб магчымым размяшчэнні міратворчай місіі ва Украіне будзе прымаць Украіна. «Украіна — суверэнная дзяржава. Калі яна запросіць замежныя міратворчыя сілы на сваю тэрыторыю, то гэта не пытанне Расіі», — адзначыў ён.
Пасля прыходу да ўлады Дональда Трампа назіраецца напружанне ў адносінах паміж ЗША і Еўропай.
вс