24 сакавіка бягучага года ў Менску адбыўся мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годзьдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У чэрвені арганізатары Дня Волі падалі пазоў у суд з патрабаваннем скасаваць дамову на аказанне паслуг аховы правапарадку. Сваю скаргу яны абгрунтавалі тым, што падчас акцыі адбыліся затрыманні «людзьмі ў цывільным» вядомых апазіцыянераў Змітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага. Міліцыя з гэтым не пагадзіліся і запатрабавала аплаты.
Суд меў прыняць рашэнне яшчэ ў ліпені, але дату канчатковага судовага паседжання перанеслі на 1 жніўня ў звязку з тым, што прадстаўнік міліцыі запатрабаваў улічыць пеню. На момант падачы пазову сума аплаты раўнялася 7 259 рублёў.
Суддзя пастанавіла адмовіць арганізатарам Дня Волі ў задавальненні іх пазову, а патрабаванні міліцыі задаволіць у поўным абʼёме.
юл