Беларуская Служба

У Віцебску сталі вырабляць тэсты для дыягностыкі каранавіруса

09.04.2020 15:10
«На выяўленне віруса нашай сістэмай будзе затрачвацца 45 хвілін.»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/STEPHEN BRASHEAR

Віцебскае навукова-вытворчае прадпрыемства ТАА «СІВітал» у сераду 7 красавіка прыступіла да вырабу тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса, перадае БелТА.

Гэтыя тэст-сістэмы распрацавала група навуковых супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук прафесара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валерыя Сямёнава. Міністэрства аховы здароўя ў паскораным рэжыме правяло сертыфікацыю і выдала допуск на вытворчасць тэст-сістэм.

«У цяперашняй сітуацыі мы перапынілі асноўныя работы і стварылі тэст-сістэму для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі. Вірус досыць складаны», — адзначыў Валер Сямёнаў. Паводле яго слоў, стаіць задача забяспечыць прадукцыяй у першую чаргу Віцебскую вобласць і затым ўсю краіну.

 «На выяўленне віруса нашай сістэмай будзе затрачвацца 45 хвілін. Сама ампліфікацыя доўжыцца 1,5 гадзіны, але там можна адразу зрабіць 96 даследаванняў», — дадаў вучоны.

яс/Наша ніва


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка