Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік даручыў максімальна аператыўна скласці базы дадзеных беспрацоўных ва ўсіх раёнах вобласці, паведамляецца на сайце аблвыканкама.
«Трэба максімальна аператыўна ва ўсіх раёнах скласці базу звестак тых, хто не працаўладкаваны, і працаваць з ёй», – сказаў Каранік на нарадзе па ахове правапарадку, абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і прафілактыцы ДТЗ, піша Наша Ніва.
«Тых, хто заняты ў ценявым бізнесе, – вывесці на празрыстую эканамічную дзейнасць. Да ўзаемадзеяння з выпівохамі і тымі, хто вядзе асацыяльны лад жыцця падключаць псіхолагаў і наркалагічную службу», – дадаў Каранік.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 7 снежня даручыў чыноўнікам неадкладна заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных.
«З органамі міліцыі, падключыце каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, што боўтаюцца, і прымусіць іх працаваць», – заявіў пазаўчора Лукашэнка.
Ці вернецца справа дармаедаў у Беларусі? Каментуе палітолаг Павал Усаў:
-У 2016-2017 годзе гэта прывяло да сур’ёзных сацыяльных бунтаў і пратэстаў у Беларусі. Думаю, што ўлады спяшаюцца на ўсіх узроўнях выкарыстаць элементы рэпрэсій, не разумеючы, што адбываецца насамрэч, альбо не хочуць разумець. Яны малююць незразумелую карціну, што за ўсімі пратэстамі стаяць беспрацоўныя. Безумоўна, гэта выкліча яшчэ большую хвалю незадаволенасці і напружанасці, асабліва ў рэгіёнах, у прыватнасці ва ўсходняй частцы, дзе большыя праблемы з пошукам працы. Цікава, што гэта тыя, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку. У чарговы раз Лукашэнка і яго адміністрацыя б’юць па свайму ж электарату, але відавочна, што іх гэта ўжо не клапоціць.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар да справы Мікалая Аўтуховіча. Дзяржаўнае тэлебачанне назвала былога палітвязня і кіраўніка службы таксі ў Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча лідарам «тэрарыстычнай банды», на рахунку якой выбухі, падпалы, напады ў Гродзенскай вобласці. Ведаючы справу Аўтуховіча і ведаючы як дзейнічае ўлада, што мы можас сказаць пра агучаную інфармацыю?
Палітолаг таксама ацэньвае новую ідэя Лукашэнкі, каб надаць Нацыянальнаму сходу большыя паўнамоцтвы. Што ў практыцы гэта азначае? У якіх мэтах Лукашэнка хоча выкарыстаць Нацыянальны хсод, які павінен адбыцца ў канцы студзеня-пачатку лютага?
Слухайце аўдыё
ав