16-17 траўня 2022 года ў Варшаве адбудзецца «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У рамках адкрытай дыскусіі прадстаўнікі розных палітычных сіл і грамадзянскай супольнасці абмяркуюць актуальную сітуацыю, а таксама будучыню Беларусі з мэтай пошуку кансалідаванага рашэння па вяртанні суверэнітэту і законнасці ў краіну.
Да ўдзелу запрошаны былыя кіраўнікі Беларусі, удзельнікі прэзідэнцкіх выбараў мінулых гадоў, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, навукі, бізнесу, экспертнай супольнасці.
belarusforum.org/нг