У Беларусі пачалі паяўляцца праблемы з імпартнымі, але і айчыннымі медыкаментамі. Праблемы паяўляюцца і ў стаматалогіі.
Мяркуецца, што гэта вынік санкцый. Часта крытыкуюць, што ўладам удаецца абысці санкцыі, што яны недастатковыя, але ёсць і прыклады эфектыўнасці санкцый, як у гэтым канкрэтным выпадку. Гэта толькі пачатак – кажа палітолаг Павал Усаў.
-Палітыка санкцый, якая ў дачыненні да Беларусі доўжыцца ўжо другі год, палітыка санкцый у дачыненні да Расіі ў выніку вайны і разрыў эканамічных адносін з Украінай (яна была трэцім эканамічным партнёрам для Беларусі, таваразварот 7 млрд долараў) паўплывалі на прамысловасць і макраэканамічныя працэсы ў Беларусі. Сёння Расія павінна змагацца з уласнымі эканамічнымі праблемамі. Нягледзячы на тое, што было прынята рашэнне адтэрмінаваць выплату доўгу Расіі на некалькі месяцаў, то эканамічная сітуацыя Беларусі і так не палепшылася. Яна не памяняецца, наадварот варта чакаць сур’ёзны эканамічны крызіс, паколькі Расія і Беларусь сутыкнуліся з ізаляцыяй, да якой ні прамысловасць, ні грамадствы не гатовыя. Думаю, ніякіх стратэгій выхаду з эканамічнага крызісу проста няма.
Адным са спосабаў выхаду была заява беларускіх уладаў, што па міжнародных пазыках яны будуць плаціць у беларускіх рублях. Заходнія структуры іх высмеялі. Пра гэта слухайце ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё