Беларуская Служба

Улады надалі дранікам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

14.05.2002 13:36
Некаторыя эксперты назвалі гэта вульгарызацыяй і скажэннем ідэі захавання нематэрыяльнай спадчыны.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/by_culture

У першую чаргу эксперты звярнулі ўвагу на запазычанасць бульбы ў беларускай традыцыі. Так гісторык-этнолаг Антон Астаповіч нагадаў, што бульба ўвайшла ў беларускую кухню даволі позна, у другой палове - канцы 19 стагоддзя.  Стравы з таркаванай кухні беларусы запазычылі ад немцаў праз жыдоў-ашкеназаў. Па такой жа логіцы статус гісторыка-культурнай традыцыі спажывання трэба надаць чарцы ды шкварцы, падкрэсліў Антон Астаповіч.

Старшыня ліквідаванага Беларускага камітэта ICOMOS Сцяпан Стурэйка назваў прынятае рашэнне «вульгарызацыяй і скажэннем галоўных ідэй Канвенцыі 2003 г., чарговым фіяска гуманітарнай навукі і сведчаннем поўнай бездапаможнасці дзяржаўнай культурнай палітыкі».

Улады меркаваннем экспертаў не пераймаюцца. За рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны па наданні «традыцыі прыгатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі)» статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці прагаласавалі адзінагалосна. У бліжэйшы час гэтыя стравы трапяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ініцыятарам падрыхтоўкі гэтай намінацыі можа быць сам міністр Маркевіч — інфармацыя пра гэта з'явілася, але потым знікла з @minkultrb, піша ТМ-канал  BY_culture.

юл