Беларуская Служба

Загадчыкі юрыдычных кансультацый будуць кантраляваць сацсеткі адвакатаў

06.08.2022 10:07
Яшчэ раней адвакатаў абавязалі працаваць праз юрыдычныя кансультацыі, а не праз адвакацкія бюро.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneDaniel Dmitriew / Forum

Новыя палажэнні прапісаны ў Пастанове Мінюста №106, якая была сёння апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з новымі правіламі, загадчыкі кансультацый будуць даваць указанні, абавязковыя для выканання адвакатамі, памочнікамі адваката, стажорамі і работнікамі юрыдычнай кансультацыі.

Загадчык будзе таксама кантраляваць, што адвакаты кажуць у СМІ і ў сацсетках і ці прытрымліваюцца яны пры гэтым правіл прафесійнай этыкі.

У яго абавязках — даводзіць інфармацыю аб недахопах у іх працы і выпраўляць гэта.

Наша Ніва/юл