Беларуская Служба

Былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур зноў затрымалі

16.11.2022 18:41
За што затрыманая жанчына цяпер – пакуль не паведамляецца.
Ларыса Танкашкурфота з сайта «Нашай Нівы»

Сілавікі зноў затрымалі былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

На пачатку 2021 года жанчыну асудзілі на тры месяцы арышту нібыта за перадачу ў адзін з Тэлеграм-чатаў персанальных дадзеных на шматлікіх міліцыянераў.

Паводле прарэжымных рэсурсаў, адразу пасля вызвалення Ларыса Танкашкур нібыта перадала ў «Чорную кнігу Беларусі» персанальныя дадзеныя свайго суддзі і пракурора.

За што затрыманая жанчына цяпер – пакуль не паведамляецца.

вс