Беларуская Служба

Улады ствараюць невыносныя ўмовы для былых палітвязняў

10.08.2023 15:04
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову, якая сёлета вызвалілася з калоніі, аштрафавалі па адміністрацыйнай справе.
   ,     ,          2020
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову, якая сёлета вызвалілася з калоніі, аштрафавалі па адміністрацыйнай справе за фота з пратэстаў у 2020 годзеФота з адкрытых крыніц

Ірына Пярцова – адна з чатырох удзельніц палітычных перформансаў у Віцебску, якія праходзілі ў 2020 – 2021 гадах. Ірына атрымала найменшы тэрмін і ў чэрвені 2023 года выйшла на волю. Аднак высветлілася, што Ірына вінаватая зноў – у тым, што не выдаліла з тэлефона фотаздымкі пратэстаў жніўня-верасня 2020 года.

У судзе Першамайскага раёна Віцебска Ірыну Пярцову прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП і прызначылі штраф у памеры 1850 рублёў.

Гэты выпадак зусім не адзінкавы, і ён наглядна паказвае, што дзейныя ўлады гатовы змагацца з іншадумцамі да канца, ствараючы для іх невыносныя ўмовы, тым самым прымушаючы пакінуць краіну. А тых, хто не хоча пакідаць краіну, кідаюць за краты, дадаючы ўсё новыя і новыя тэрміны.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск