Беларуская Служба

Мінабароны Беларусі заявіла пра спробы пранікнення на ахоўныя тэрыторыі і аб'екты

10.08.2023 16:38
Ілюстрацыйнае фотаpxhere.com

Паводле паведамлення Міністэрства абароны Беларусі, цягам апошніх двух тыдняў вайскоўцамі спыненыя спробы пранікнення на ахоўныя тэрыторыі і абʼекты.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, затрыманы аператар беспілотніка, які ажыццявіў спробу запуску над тэрыторыяй адной з вайсковых частак. Спыненыя некалькі спробаў запуску дронаў над тэрыторыямі, што знаходзяцца пад аховай.

Пра якія канкрэтна абʼекты ідзе размова, не ўдакладняецца.

вх