Прызначаны каардынатарам па плане «Перамога» і падпольным руху пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Аляксандр Азараў, распавёў пра этапы падрыхтоўкі плана, колькасць яго ўдзельнікаў і гарантыі бяспекі іх асабістых дадзеных.
«Мы шкадуем аб тым, што раскол, які здарыўся ўнутры «Байпол», даставіў радасць нашым ворагам. Але крызіс у нашай арганізацыі два месяцы таму і змены ў яе складзе не паўплывалі на бяспеку ўдзельнікаў плана. Асабістыя даныя надзейна абароненыя, уцечка інфармацыі немагчымая», – запэўніў Азараў.
«Наша справа – рэалізацыя плана для звяржэння дыктатуры ў Рэспубліцы Беларусь і вызвалення нашай краіны ад фактычнага паглынання Расійскай Федэрацыяй», – дадаў палітык.
Ён таксама нагадаў, што ўдзел у плане «Перамога» заўсёды быў і застаецца добраахвотным. Далучыцца да яго можна толькі праз арыгінальны чат-бот. Тыя, хто вырашыў выйсці з плана і адпісацца ад чат-бота, могуць зрабіць гэта паводле інструкцыі ад «Кіберпартызан».
«Свабоду Беларусі ніхто не падорыць. Мы павінны дамагчыся яе самастойна», – нагадаў Аляксандр Азараў.
аз