Беларуская Служба

Улады Літвы палічылі Вольгу Карач «пагрозай нацыянальнай бяспецы»

18.08.2023 11:30
Літоўскія ўлады адмовілі беларускай праваабаронцы ў палітычным прытулку, абвясціўшы «пагрозай нацыянальнай бяспецы».
Вольга Карач Facebook

Беларускай праваабаронцы і кіраўніцы праваабарончай арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач улады Літвы адмовілі ў палітычным прытулку. Паводле версіі жанчыны, яе абвясцілі «пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы», а сваё рашэнне абгрунтавалі тым, што яна брала інтэрв’ю ў заснавальніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канферэнцыях у Расіі, у тым ліку арганізаваных Еўракамісіяй, паведаміла «Медуза«.

Вольга Карач даўно жыве ў Літве. Пакуль невядома, як доўга яна здолее заставацца ў краіне.

Вольга Карач – кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ў верасні 2021 года ўнёс Карач у «спіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 года аб'явіла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Улады Беларусі анулявалі беларускі пашпарт Вольгі Карач. Пра гэта стала вядома ў снежні 2022 года, калі актывістку знялі з самалёта ў Рыме.

аз

Польшча і Латвія ўзмацняюць супрацоўніцтва ў барацьбе з гібрыднай пагрозай з боку Беларусі

17.08.2023 10:40
Апошнім часам, як Польшча, так і Латвія фіксуюць рашучы рост колькасці спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі.