Беларуская Служба

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» пракаментаваў смяротны прысуд

19.10.2023 15:02
«Гэта чарговае забойства за забойства»
Андрэй ПалудаФота: humanrightshouse.org

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пракаментаваў смяротны прысуд, вынесены 19 кастрычніка:

«Справа з катаваннямі і забойствам маленькага хлопчыка яго бацькамі выклікала буру эмоцый у грамадстве. І гэта абсалютна зразумелая рэакцыя. Такія рэчы ў цывілізаваным свеце не мусяць адбывацца.

Я не кажу, што за такія рэчы не мусіць быць пакарання. Пакаранне мусіць быць абавязкова – і мусіць быць строгім і непазбежным. Павінна быць правасуддзе. Але правасуддзе мусіць быць без забойства, якое нічога не вырашае. Яно не нясе ніякай прафілактычнай мэты, як вельмі часта можна пачуць.

Нагадаю, зусім нядаўна, расстралялі Віктара Скрундзіка – таксама жыхара Слуцкага раёну – ці спыніла гэта ў сваіх дзеяннях Аляксандра Таратуту? Мы бачым, што не. Праблема нашмат глыбей і яна не вырашаецца «хірургічным шляхам» у выглядзе чарговага смяротнага прысуду. Гэта чарговае забойства за забойства».

ав/Вясна