Такую пастанову падрыхтаваў Савет міністраў, распавялі «Люстэрку» ў аб'яднанні былых сілавікоў BELPOL. Зыходзячы з тэксту праекту пастановы, пад чарговую забарону патрапяць тавары харчовай прамысловасці.
Згодна з дакументам, большасць новых забарон на імпарт у Беларусь будзе тычыцца Латвіі. Калі дакумент будзе падпісаны, то з гэтай краіны больш нельга будзе ўвозіць піва, сідр, каву, гарсэтныя вырабы і падшыпнікі.
Таксама плануецца пашырыць пералік забароненых для ўвозу ў Беларусь харчовых тавараў з Польшчы і Літвы. У чорны спіс могуць патрапіць арэхі, садавіна і сокі з іх, мінеральная і газаваная вада, этылавы спірт, спіртавыя настойкі і лікёры.
Нагадаем, Белстат яшчэ ў верасні 2022 года засакрэціў інфармацыю аб абʼёмах тавараабароту з краінамі Еўрапейскага Саюза. Таму з беларускай статыстыкі нельга даведацца, якой была ў апошні час доля паставак у Беларусь тых тавараў, увоз якіх збіраюцца забараніць.
Часткова інфармацыя аб абʼёмах гандлю з Беларуссю падаюць статыстычныя органы суседніх краін. Напрыклад, за першыя два месяцы 2023 года агульная сума польскага імпарту ў нашу краіну склала 410 млн долараў. Пры гэтым доля харчовых тавараў, пастаўкі якіх збіраюцца забараніць, была крыху больш за 10% – іх увезлі на суму 42,9 млн долараў.
ав/zerkalo.io