Як піша Katolik.life, спасылаючыся на кампетэнтныя крыніцы, святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі – гэта азначае, што яму прадʼявілі абвінавачванне.
Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца, аднак вядома, што паводле нядаўніх зменаў у КК Беларусі, тэрмін прадʼяўлення абвінавачвання быў павялічаны да 20 сутак з моманту затрымання па шэрагу «антыдзяржаўных» артыкулаў – такіх як шпіянаж, здрада дзяржаве. Але што менавіта ставіцца святару ў віну, застаецца невядомым.
Генрых Акалатовіч нарадзіўся ў Новай Мышы пад Баранавічамі ў 1960 годзе і прыйшоў да святарства яшчэ ў часы савецкага атэізму. Ëн яшчэ юнаком вучыўся ў падпольнай семінарыі ў Нядзведцы пад Ляхавічамі. Адслужыў у арміі, вывучыўся на чыгуначніка, але працягваў дабівацца ад уладаў права на афіцыйнае навучанне ў семінарыі. Высвяціў яго таемна біскуп Вінцэнтас Сладкявічус у 1984 годзе.
Генрых Акалатовіч служыў пробашчам у Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Бабруйску. Ëн быў першым ксяндзом, які наведаў Катынь. Гэта было ў 1984 годзе, улады яго за гэта там затрымалі і аштрафавалі. Усяго Саветы штрафавалі яго каля 30 разоў. Яго родны брат Леанард таксама ксёндз.
вх