Tinder спыніць працу ў Беларусі з 15 лютага, пра гэта гаворыцца на сайце сэрвісу, які належыць Match Group са ЗША.
«Брэнды Match Group, уключаючы Tinder, робяць захады па закрыцці сваіх сэрвісаў у Беларусі. Такім чынам, доступ да Tinder у Беларусі будзе закрыты 15 лютага», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Карыстальнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі, не змогуць увайсці ва ўліковы запіс і рабіць пакупкі ў дадатку.
Раней у чэрвені 2023 года сэрвіс сышоў з Расіі.
Match Group – кампанія з ЗША, яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Даласе. Яна валодае і кіруе найбуйнымі анлайн-сэрвісамі знаёмстваў. У пералік уваходзяць Match.com, Meetic, Ok Cupid, Hinge, Plenty Of Fish, Our Time і, у тым ліку, Tinder.
вх