Беларуская Служба

У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча

16.01.2024 13:35
Адкрыццё выставы Уладзіміра Кандрусевіча было запланаванае на 16 студзеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Мастак меркаваў паказаць творы апошніх гадоў.
         .
У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча.Фота: facebook.com/vladimir.kandrusevich

У сваіх сацсетках Уладзімір Кандрусевіч паведаміў, што выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення.

Падчас мантажу выстава была адменена. Прычыны забароны не вядомыя.

Уладзімір Кандрусевіч – беларускі жывапісец, манументаліст. Вядомы ў тым ліку роспісамі касцёлаў.

Пра свае жывапісныя творы аўтар піша: «Мастак-фігуратывіст з Беларусі. Узнаўляе свет да грэхападзення, дзе на першы план выходзіць чалавечае цела – поўнае жыцця, непрыхаванае, не скаванае вузамі ханжаства і крывадушнасці».

З творамі Уладзіміра Кандрусевіча можна пазнаёміцца тут.

reform.by/вх