Беларуская Служба

Разам з лідарамі Польшчы, Літвы і прадстаўніком Украіны Святлана Ціханоўская ўшанавала герояў Паўстання 1863-64 гг.

21.01.2024 14:49
 Урачыстую цырымонію на віленскіх могілках Росы суправаджаў натоўп беларусаў з бела-чырвона-белымі сцягамі.
           ,
У жалобнай цырымоніі ў Вільні таксама ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і амбасадар Украіны ў Літве Пятро БекштаFoto: Фота: PAP/Valdemar Doveiko

Цырымонія ўшанавання памяці паўстанцаў адбылася ў нядзелю, 21 студзеня на могілках Росы ў Вільні. Беларусь на ёй прадстаўляла лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, якая выступіла з прамовай:

-У кожнага народу ёсць гераічныя старонкі ў гісторыі, і для нас, беларусаў, паўстанне 1863 году – адна з іх. Нашыя продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў. Яны выбралі годнасць замест пакоры. Свабоду замест рабства. Цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі.

І хоць паўстанне не скончылася перамогай, яно засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. А Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, – стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду.

У жалобнай цырымоніі ў Вільні таксама ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і амбасадар Украіны ў Літве Пятро Бекшта. Урачыстую цырымонію на віленскіх могілках Росы суправаджаў натоўп беларусаў з бела-чырвона-белымі сцягамі.

эж

Прэзідэнт Польшчы ў Вільні: Змаганне за свабоду супраць Расіі – для нас не новае

21.01.2024 11:01
Ва ўрачыстасцях адзначэння 161-й гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання ў Вільні прымаюць удзел украінскай і беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае Святлана Ціханоўская.