Беларуская Служба

Беларусь больш не плануе далучацца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі

20.02.2024 15:30
Нагадаем, Беларусь падала заяўку на далучэнне да СГА у 1993 годзе.
Пасяджэнне СГААвтор: World Trade Organization from Switzerland - DSC_1691, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27477374

Беларусь больш не плануе далучацца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, апублікаванай сёння, 20 лютага, на Нацыянальным прававым партале, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пазіцыя «ўдзел у шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з’яўляецца СГА, прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абавязацельствамі ў СГА і далучэнне Рэспублікі Беларусь да СГА з улікам нацыянальных інтарэсаў» выключана з плана ўрада да 2025 года.

Нагадаем, Беларусь падала заяўку на далучэнне да СГА у 1993 годзе. Перагаворны працэс актывізаваўся ў 2015 годзе. Аднак вясной 2022 года, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, СГА адмовілася разглядаць беларускую заяўку – з-за падтрымкі, якую аказаў Мінск расійскай агрэсіі.

аз