Беларуская Служба

У Дзень роднай мовы Ціханоўская прыгадала, як пачала шлях да беларушчыны: Я баялася і саромелася

21.02.2024 09:17
 Сёлета агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе онлайн, яе тэкст будзе прымеркаваны да 100-годзьдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
.
..

21 лютага, у Дзень роднай мовы, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў, прыгадаўжы свой шлях да беларушчыны:

-Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі. Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе.

Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя.

Да падзеяў 2020 году ў Беларусі ў гэты дзень прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці забіраліся разам і пісалі дыктоўку па матывах твораў беларускай літаратуры. Сёлета агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе онлайн (на канале BELSAT LIFE), яе тэкст будзе прымеркаваны да 100-годзьдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

nashaniva/svaboda/эж


Праект «Шрыфтавы архіў» расказвае, які ў шрыфтах закадаваны культурны і гістарычны змест

31.10.2023 13:14
На шрыфт кнігі ці часопіса мала хто звяртае ўвагу. Звычайна гэта адбываецца, калі шрыфт складана чытаць. Аднак у шрыфце закадаваны культурніцкі і гістарычны змест.