Беларуская Служба

Памежныя пункты пропуску «Катлоўка» і «Прывалка» на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка

21.02.2024 13:47
Раней на мяжы Літвы і Беларусі працавала шэсць кантрольна-прапускных пунктаў.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Літоўскі ўрад прыняў рашэнне закрыць з 1 сакавіка памежныя пункты «Лаварышкі» (з боку Беларусі «Катлоўка») і «Райгарадас» («Прывалка»), паведамляе партал Delfi.

Пасля прыняцця літоўскім бокам гэтага рашэння на мяжы з Беларуссю будуць працаваць два пункты пропуску: «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

Літоўскаму ўраду таксама прапанавана ў два разы зменшыць колькасць рэйсавых аўтобусаў, якія праходзяць мяжу паміж двума краінамі, і абмежаваць высадку і пасадку пасажыраў у транзітных цягніках, што праходзяць праз чыгуначную станцыю «Кяна».

Раней на мяжы Літвы і Беларусі працавала шэсць кантрольна-прапускных пунктаў. У жніўні былі закрытыя «Шумск» («Лоша») і «Цверач» («Відзы»).

На латвійска-беларускай мяжы і польска-беларускай мяжы засталося па адным памежным пункце.

вс