Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар ужо 5 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Вязня сумлення пасля пераводу ў «крытую» турму ў Магілёве амаль адразу змясцілі ў камеру-адзіночку.
Падставы такога рашэння невядомыя.
Уладзіміра Гундара прыгаварылі па некалькіх палітычных справах да 20 гадоў пазбаўлення свабоды.
вс