У Беларусі з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну за праяўленне нязгоды з агрэсіяй пакаралі 1 тыс. 671 чалавека. Толькі 13 асуджаных «рэйкавых партызанаў» прыгаварылі агулам да 199,5 года пазбаўлення свабоды. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў лічбы за два гады.
Паводле праваабаронцаў, за перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджана не меней за 37 грамадзян, за намер ваяваць на баку Украіны – як мінімум 15 чалавек. Не менш за 38 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай, 14 чалавек прыгаварылі за данаты беларускім добраахвотнікам. За першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1 тыс. 500 чалавек.
Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1 тыс. 671 чалавека. З іх 94 грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
вс