Беларуская Служба

Тры найважнейшыя рэчы для Новай Беларусі паводле Валерыя Кавалеўскага

25.02.2024 10:21
Валер Кавалеўскі - госць сённяшняга анлайн-марафону ў Ютубе «Выбіраю новую Беларусь».
Валер Кавалеўскі Фота: Я. Іванюк

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі ў сённяшнім анлайн-марафоне ў Ютубе «Выбіраю новую Беларусь» назваў тры найважнейшыя рэчы для Новай Беларусі.

- Беларуская мова, членства ў Еўрапейскім Саюзе і дэмакратычныя інстытуты, якія будуць забяспечваць нармальнае развіццё нашай краіны.

Кавалеўскі патлумачыў, што гаворка ідзе пра незалежную судовую сістэму, пра вяршэнства права, моцны парламент, пра дэцэнтралізацыю кіраўніцтва Беларусі. Дыпламат за тое, каб людзі на месцах вырашалі, як ім жыць – як фармаваць і як выдаткоўваць бюджэты, таму што цэнтру ніколі да канца немагчыма ведаць, якімі праблемамі жывуць гэтыя людзі.

Кавалеўскі таксама робіць стаўку на добрую, якасную адукацыю, якая будзе фарміраваць новае беларускае пакаленне, а яно будзе адкрытым, смелым, інавацыйным і не будзе баяцца быць самім сабою і адначасова будзе лаяльнымі грамадзянамі сваёй дзяржавы.

яс