Праваабаронцы Віцебшчыны выпусцілі ўжо сёмае выданне «Шэрай кнігі», дзе адлюстраваная хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2023 года. На старонках кнігі распавядаецца пра 429 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, то колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў два разы.
У «Шэрай кнізе» распавядаецца пра крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці падчас пратэстаў, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, вынікі маніторынгу судовых працэсаў.
Аўтары таксама падрыхтавалі электронную версію выдання, якая размешчаная на рэгіянальным праваабарончым сайце «Віцебская вясна».
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск