Беларуская Служба

У Літве прапанавалі ануляваць ВНЖ беларусам, якія занадта часта ездзяць на радзіму

10.04.2024 15:30
У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая прапануе ануляваць дазвол на часовае пражыванне беларусам, якія занадта часта наведваюць радзіму.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

У дакуменце адзначаецца, што «абсалютная большасць беларусаў, якія маюць часовы від на жыхарства ў Літве, больш-менш рэгулярна вяртаюцца ў Беларусь». Сярод іх ёсць і тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, выдадзены з гуманітарных меркаванняў.

«Тысячы такіх выпадкаў былі зафіксаваны ў снежні мінулага года. У Беларусі ў гэтых людзей ёсць свае сем'і, сябры, сваякі, яны вяртаюцца падчас вялікіх свят. Аднак іх там могуць завербаваць, папрасіць выканаць пэўныя выведвальныя функцыі і гэтак далей», - паказана ў дакуменце.

Для «кантролю рызык, звязаных з частым вяртаннем на радзіму беларусаў, якія маюць літоўскі ВНЖ, «мэтазгодна ануляваць дазвол на часовае пражыванне, выдадзены грамадзянам Беларусі ў Літве, калі яны выязджаюць у Беларусь часцей за адзін раз у месяц на працягу апошніх 12 месяцаў». Падобную абмежавальную меру прапануецца прымяніць і да расіян. Акрамя таго, дэпутаты прапанавалі ануляваць дазволы на часовае пражыванне ў Літве беларусам і  расіянам за «публічную ўхвалу злачынства расійскай агрэсіі».

Віды на часовае пражыванне, выдадзеныя грамадзянам Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, анулююцца, калі яны наўмысна і сістэматычна публічна распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, якая супярэчыць інтарэсам грамадства або дзяржавы, гаворыцца ў дакуменце.

zerkalo.io/вх