Беларуская Служба

Суд разгледзіць справу Паўла Белавуса ў сувязі з «іншымі пытаннямі»

21.04.2024 16:01
Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага суду.
Павел Белавусфота з сацыяльных сетак

Культурніцкага менеджара, стваральніка крамы Symbal.by і заснавальніка «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса будуць зноў судзіць у Мінскім гарадскім судзе, паведамляе Наша Ніва.

Разгляд справы палітвязня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. У графе «артыкулы Крымінальнага кодэксу/сутнасць матэрыялу» ніякіх артыкулаў не пазначана. Замест гэтага тлумачыцца, што паседжанне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаннямі, звязанымі з прывядзеннем прыгавору, вызначэння, пастановы ў выкананне».

Раней з аналагічнай фармулёўкай «іншыя пытанні» у раскладзе судовых паседжанняў зʼявіўся разгляд справы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага, лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Папова, журналіста і блогера Ігара Лосіка, аўтара YouTube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Арцёма Сакава. Паседжанне адбудзецца 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе.

ав/НН

У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка

14.06.2023 14:30
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі 1068 чалавек, з іх 317 – беларусы.