Беларуская Служба

Два гады пазбаўлення волі і штраф – гэта прысуд за супрацу з «Белсатам»

22.04.2024 12:45
Сваю віну ў прад'яўленым абвінавачанні Анастасія Мацяш не прызнала.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд Анастасіі Мацяш, паводле суда, супрацоўніцы тэлеканала «Белсат», які быў прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», паведамляе reform.by.

Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш у перыяд з чэрвеня 2021 года па лістапад 2023 года, «з'яўляючыся моўным кансультантам польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «БЕЛСАТ», неаднаразова ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання «БЕЛСАТ» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва тэлеканала».

За ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрыманы злачынны даход у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8575 еўра.

Прыгаворам суда Анастасія Мацяш прызнана ўдзельніцай экстрэмісцкага фарміравання, у якім яна была нібыта «ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці», у выніку чаго ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічынь, то ёсць 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваны асабісты камп’ютар і мабільны тэлефон. Асобна падкрэсліваецца, што «з абвінавачанай спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і, магчыма, будзе абскарджаны. Сваю віну ў прад'яўленым абвінавачанні Анастасія Мацяш не прызнала.

аз

Суд разгледзіць справу Паўла Белавуса ў сувязі з «іншымі пытаннямі»

21.04.2024 16:01
Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага суду.

У Беларусі ліквідуюць прадстаўніцтва арганізацыі-партнёра ЮНЕСКА

22.04.2024 11:29
У Беларусі ліквідуюць грамадскае аб'яднанне «Беларускі цэнтр міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек». Справу аб ліквідацыі Брэсцкі абласны суд разгледзіць 23 красавіка.