Беларуская Служба

Афіцыйны Мінск навязваецца ў перамоўны працэс па Украіне

06.05.2024 08:20
«Мы сябе бачым часткай гэтага працэсу, бо гэты канфлікт непасрэдна закранае і Беларусь».
 .
Сяргей Алейнік. МЗС Беларусі

МЗС Беларусі спадзяецца, што рана ці позна перамовы па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне адновяцца, – перакананы ў Мінску. Пры гэтым Беларусь бачыць сябе часткай гэтага працэсу, – заявіў у інтэрвʼю аднаму з расійскіх прапагандысцкіх рэсурсаў беларускі міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

«Будзем спадзявацца, што рана ці позна гэтыя перамовы адновяцца, але яны адновяцца сапраўды ў правільным фармаце, паміж Расіяй і Украінай, натуральна, і мы сябе бачым часткай гэтага працэсу, бо гэты канфлікт непасрэдна закранае і Беларусь», – перакананы чыноўнік.

Нагадаем, першыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пасля поўнамаштабнага ўварвання адбалываліся на тэрыторыі Беларусі.

Паводле nashaniva.com/ez

«Пыска ў пушку» – міністр МЗС Беларусі пракаментаваў рэакцыю рэакцыі Літвы на заяву Мінска пра атаку дронамі

05.05.2024 08:44
Рэакцыя Літвы на галаслоўныя сцвярджэнні КДБ Беларусі аб прадухіленні нападу дронаў з літоўскай тэрыторыі на Мінск сведчыць аб тым, што ў Вільні «пыска ў пушку», заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у інтэрвʼю РІА Новости