Беларуская Служба

«Краіна для жыцця» запрашае далучыцца да акцыі 1461 ліст Ціханоўскаму

10.05.2024 18:10
29 траўня – чацвёртая гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага.
Сяргей Ціханоўскікрыніца: t.me/tsikhanouskaya

Чатыры гады – гэта 1461 дзень зняволення. Апошнія 429 з іх Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада: без адваката, без перадач, без лістоў. Усё, што сёння вядома пра Сяргея, – яго месцазнаходжанне: турма ў Жодзіна.

У чым сутнасць акцыі? Фонд заклікае беларусаў і беларусак замежжа напісаць Сяргею ліст салідарнасці. Перад адпраўкай яго трэба выслаць у Банк лістоў: https://dissidentby.com/letter/bank. Калі Сяргей выйдзе на волю, ён абавязкова прачытае ўсе лісты і ўбачыць падтрымку беларусаў і беларусак.

Нягледзячы на рэжым інкамунікада, лісты даходзяць да месцаў зняволення, а значыць, ёсць верагоднасць, што іх прачытаюць цэнзары. Гэта – магчымасць паказаць рэжыму, што нас шмат і мы памятаем пра палітвязняў.

Адрас для лістоў:

Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі

Калі вы турбуецеся за сваю бяспеку, ліст можна напісаць без указання асабістых дадзеных. «Краіна для жыцця» заклікае пісаць лісты, калі гэта бяспечна: беларусам і беларускам замежжа, а таксама ўсіх ахвотных, незалежна ад месца жыхарства.

Напісаць ліст – самае простае і хуткае, што можа зрабіць, каб падтрымаць палітвязняў. Для гэтага не трэба шмат часу і асаблівых умоваў. Праз ініцыятывы Dissidentby, Politzek.me, Майстэрня паштовак салідарнасці напісаць ліст зойме некалькі хвілін.

ав/сацсеткі Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская: Сяргея ўвесь гэты час трымаюць у адзіночнай камеры

02.05.2024 10:09
Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Гродне ў маі 2020 года.