Беларуская Служба

Выстава "Муры" нагадвае свету, што адбываецца ў Беларусі

19.05.2024 19:55
Інсталяцыя прымеркаваная да Дня палітвязня.
19  2024,
19 траўня 2024, Варшавафота: Л.Вялічка

Выстава «Муры» — сімвалічнае адлюстраванне той сітуацыі, у якой сёння знаходзіцца беларускае грамадства. Выстава мае інтэрактыўную і інтэрперсанальную форму і не толькі інфармуе гледача пра лёс беларускіх палітвязняў, якія сёння за кратамі, але і эмацыйна ўцягвае ўдзельнікаў да больш глыбока разумення праблем беларускага грамадства, прага да дэмакратычных зменаў якога жорстка растоптваецца чорнымі ботамі сілавікоў.

Выстава названа ў гонар асаблівай для Польшчы і Беларусі песні «Муры». Першы раз яна прагучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы ў 1989 годзе, а праз шмат гадоў стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі.

21 траўня яшчэ раз можна будзе паглядзець выставу «Муры». Больш таго, кожны можа паўдзельнічаць у яе стварэнні.

Алег Кулеша, Асацыяцыя палітвязняў “Да Волі”:

-Мы наўмысна выкарыстоўваем чорна-белыя фота. Цяпер у Беларусі няма каляровых фота, сітуацыя ў краіне вельмі цяжкая. Праз тое, што людзі самыя прычапляюць фота, кожны ўдзельнік можа чарговы раз падумаць: гэта таксама чалавек. Я сам палітвязень. Я ведаю, што калі адбываюцца такія акцыі, то пра іх абавязкова даведваюцца ў зонах. Адзін з сённяшніх выступоўцаў раней мне расказваў, што падчас адной варшаўскай акцыі іх на пераправерцы трымалі на гадзіну даўжэй. А вертухаі казалі: але ж вас там і падтрымліваюць. Мы спрабуем данесці, асабліва да польскага грамадства, што адбываецца ў нас у краіне. Нездарма на кожным фота ёсць QR-код, які адсылае да гісторыі гэтага чалавека.  

. .

. .
. .