Беларуская Служба

Мікалай Карпянкоў абʼявіў пра стварэнне фонду «Маладая гвардыя»

20.05.2024 11:13
Фонд «Маладая гвардыя» абʼядноўвае ўсе ваенна-патрыятычныя клубы, палітыкаў і бізнесменаў.
     - ,   .
Фонд «Маладая гвардыя» абʼядноўвае ўсе ваенна-патрыятычныя клубы, палітыкаў і бізнесменаў.t.me/vvmvdrb

Урачыстае адкрыццё прайшло ў нядзелю, 19 траўня, у в/ч 3214. Дзеці паказвалі, чаму навучыліся ў ВПК: зборцы і разборцы аўтамата, стральбе з розных відаў зброі, рукапашным баі, кіраванні БЛА і FPV-дронамі і іншаму.

«Нашыя выхаванцы паспяхова асвойваюць ваенную навуку. Ужо ёсць першыя выпускнікі і тыя, хто паступіў у ведамасныя навучальныя ўстановы або пайшлі служыць па кантракце», — распавёў ён прэс-службе ўнутраных войскаў.

Задача фонда — папулярызацыя ваенна-патрыятычнага руху.

Дырэктарка фонду Ала Веруш называе галоўнай задачай фонду – «не страціць пакаленне маладых беларусаў». Яна запэўнівае, што «Маладая гвардыя» будзе дапамагаць выхаванцам клуба і іх семʼям.

Фонд зарэгістравалі 3 траўня па адрасе Нацыянальнай бібліятэкі.

вх