Беларуская Служба

Асуджаную да хатняй хіміі за аплявухі Рыгору Азаронку перакладчыцу аштрафавалі на 800 рублёў

20.05.2024 11:46
 .
Вольга Калацкая.Фота: прыватны архіў

Асуджаную да хатняй хіміі за аплявухі Рыгора Азаронка перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».

Вольгу Калацкую судзілі 17 траўня за «размахванне рукамі ў РУУС». Пад такое апісанне падпадае артыкул аб дробным хуліганстве (артыкул 19.1 КаАП). Пра яе затрыманне стала вядома 9 траўня.

У сакавіку 2021 года перакладчыцу прыгаварылі да 2 гадоў хатняй хіміі па артыкуле аб злосным хуліганстве (частка 2 артыкула 339 КК). Па версіі абвінавачання, яна нанесла некалькі ўдараў супрацоўніку СТВ Рыгору Азаронку падчас адной з акцый пратэсту.

Калацкая поўнасцю адбыла свой тэрмін абмежавання волі. У жанчыны ёсць пажылая маці, якой больш за 90 гадоў і якая мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

вх