Беларуская Служба

Дзяржпагранкамітэт: За апошні тыдзень Беларусь без віз наведала больш за 3,5 тысячы жыхароў суседніх краін ЕС

27.05.2024 12:03
Улады суседніх краін неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 20 па 27 траўня Беларусь без віз наведаў 3 671 жыхар суседніх краін Еўрасаюза, пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

За гэты перыяд у краіну прыбыла 1 352 грамадзяне з Літвы, 1 073 грамадзянe і 343 неграмадзяне Латвіі, 903 грамадзянe Польшчы.

З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся больш за 88 тысяч замежнікаў з Еўрасаюза. У прыватнасці гэта былі грамадзяне Літвы (больш за 41 тысяча), Латвіі (амаль 22 тысячы грамадзян і больш за 6 тысяч неграмадзян), а таксама Польшчы (амаль 19 тысяч).

Усяго ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь накіравалася амаль 889 тысяч замежнікаў: больш за 536 тысяч грамадзян Літвы, амаль 207 тысяч грамадзян і больш за 62 тысячы неграмадзян Латвіі, а таксама амаль 83, 5 тысячы грамадзян Польшчы.

Бязвіз дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года – для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз – да канца 2024 года.

Улады названых суседніх краін неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.

аз

Беларусы рванулі на працу за мяжу

15.05.2024 11:30
Па версіі чыноўнікаў, самая папулярная краіна - Расія.