Беларуская Служба

У Гомельскай вобласці шукаюць настаўнікаў з Украіны, якія прыехалі пасля Майдана

11.06.2024 11:01
Установам адукацыі неабходна паведамляць аб выхаванцах, якія паступілі пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Аўдыё

Пра пошук украінцаў-працаўнікоў устаноў адукацыі распавяла Флагштоку крыніца, якая працуе ў адной са школ Гомельскай вобласці.

У адпаведнасці з прадпісаннем, установы адукацыі павінны прадставіць у галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама ў чэрвені бягучага года звесткі пра ўсіх работнікаў, якія атрымалі беларускі пашпарт або від на жыхарства ў Беларусі, пачынаючы з 2014 года.

Не тлумачыцца, з якой мэтай збіраецца гэтая інфармацыя, а таксама чаму чыноўнікі для яе збору не звярнуліся ў МУС.

Тая ж крыніца дадала, што цікавасць у Міністэрства адукацыі ёсць і да вучняў з Украіны. Установам адукацыі неабходна паведамляць аб выхаванцах, якія паступілі пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
яс