Беларуская Служба

Віцэ-міністр польскага МУС: У буфернай зоне пакуль спакойна

18.06.2024 15:01
З беларускага боку нічога не памянялася – надалей фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння мяжы, кажа палітык.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: Straż Graniczna

У буфернай зоне каля мяжы з Беларуссю пакуль спакойна, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Нагадваем, зона дзейнічае з чацвярга. Гэта паласа ўздоўж мяжы з Беларуссю шырынёй ад 200 метраў да 2 кіламетраў, дзе забароненае знаходжанне. «Прайшло ўсяго некалькі дзён з моманту стварэння зоны», – сказаў Веслаў Шчапаньскі(Wiesław Szczepański):

- Спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён дзеля таго, каб прывыкнуць, што гэтыя ад 200 метраў да 2 кіламетраў – гэта паласа ў якую нельга ўваходзіць. З другога боку, надалей фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння мяжы з беларускага боку. Тут нічога не памянялася. Беларусі бок надалей ажыццяўляе свае дзеянні.

Паводле паведамленняў Падляскага аддзела Памежнай службы, з пачатку чэрвеня было зарэгістравана больш за 2 600 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. З пачатку года іх было больш за 18 000.

Буферная зона была ўведзеная ў адказ на рост агрэсіі з боку іншаземцаў, у прыватнасці на смерць польскага жаўнера, якога параніў нажом іншаземец.

Яна працягваецца ўздоўж 60-кіламетровага ўчастка мяжы. Паласа найбольш шырокая на тэрыторыі запаведнікаў.

Зона была ўведзеная пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі тэрмінам у 90 дзён.

IAR/аз

Дзякуючы абмежаванням на мяжы з Беларуссю абʼём кантрабанды цыгарэт у Літву сёлета скараціўся амаль удвая

08.06.2024 13:10
Тым не менш, паводле ацэнкі літоўскай памежнай службы, рызыка кантрабанды і незаконнай перавозкі тавараў у Літву застаецца высокай.

Урадавы цэнтр бяспекі нагадаў пра буферную зону на мяжы з Беларуссю

15.06.2024 10:15
Часовая забарона ўводзіцца на тэрмін 90 сутак з дня ўступлення пастановы ў сілу.