Беларуская Служба

Беларусь разгарнула на мяжы ракетныя сістэмы «Паланэз» з поўным боекамплектам

28.06.2024 13:49
Лукашысты заявілі, што гатовыя выканаць задачы па нанясенні ракетных удараў на далёкасць да 300 кіламетраў на працягу 20 хвілін.
Разгортванне дывізіёну РСЗА «Паланэз» Konstantin Bielawskij, «Ваяр» https://t.me/modmilby

«З-за складанай абстаноўкі» Беларусь разгарнула на мяжы РЗСТ «Паланэз» з поўным боекамплектам, – гаворыцца ў паведамленні лукашэнкаўскага Міністэрства абароны.

Дывізіён ракетны сістэм залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» удзельнічае ў выкананні задач па прыкрыцці ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы ў рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл.

Ваеннаслужачыя ў прызначаным раёне абсталявалі і замаскіравалі месцы размяшчэння асабовага складу і тэхнікі, і працягваюць выконваць задачы па прызначэнні, распавёў камандзір дывізіёна РСЗА «Паланэз».

- У адпаведнасці са складаным становішчам паблізу Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і пастаўленай задачай дывізіён выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам, заступіў на баявое дзяжурства па прызначаных абʼектах. Гатовы выканаць задачы па нанясенні ракетных удараў на далёкасць да 300 кіламетраў на працягу 20 хвілін».

Дзе канкрэтна лукашэнкаўскія вайскоўцы ўстанавілі сістэму – не ўдакладняецца.

Крыніца: Официальный канал Министерства обороны Республики Беларусь