Новы прадстаўнік па бяспецы і абароне ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Вадзім Кабанчук прапанаваў, каб беларусы прафінансавалі добраахвотнікаў з дапамогай бондаў – пазыкаў пад гарантыі ў будучай вольнай Беларуссю. Паводле словаў Кабанчука, гэты праект ужо пачаўся, -сказаў ён у інтэрв'ю Белсату.
- Пераходзьце на сайт kalinouski.org, дзе ёсць спасылкі на дапамогу. Мы адчынілі збор на дзве мадэлі «Мавікаў» – невялікіх дронаў. Далей будзем дадаваць іншыя абвесткі. Дапамога арміі патрэбная ўвесь час - гэта дроны, пікапы, расходны матэрыял.
Новы прадстаўнік па бяспецы і абароне плануе наладзіць супрацоўніцтва з беларускімі патрыятычнымі мілітарнымі клубамі, у прыватнасці з тымі, якія дзейнічаюць у Польшчы.
яс